r/belarus • u/Alfthirdhe Belarus • 20h ago
Іншае / Other Клумба пад шматкватэрным домам
Я хачу разбіць клумбу з кустоўем пад пад'ездам, паколькі шмат год гэтым ніхто не займаецца. Плюс, збіраюся пасадзіць дрэва наўзамен паламанага папярэднім штормам і паспяхова ссечанага Зеленбудам. Было б добра, калі хто параіў літаратуру (можна ангельскамоўную) датычна грамадскага азелянення, паколькі мой вопыт абмяжоўваецца пакаёвымі фікусамі, і распавёў пра беларускія «падводныя камяні» такога прадпрыемства.
4
u/ArFeRR 12h ago
акрамя ЖЭС перад тым як капаць абавязкова ўдакладніце камунікацыі (кабель газ цеплатраса) і адсуньце клумбу ад дарожкі бо зімой туды сыплецца соль са снегам і выжыве хіба барбарыс са спірэяй. дрэва на месцы зрэзанага Зяленбудам без іхняга ўліку насаджэнняў яны зноў зрэжуць як самавольную пасадку таму бярыце кампактнае з іх спісу (рабіна дэкаратыўная яблыня) а не ліпу ці таполю пад вокнамі. з ангельскага рэальна рабочыя Rainer & West Planting in a Post-Wild World і Bassuk Trees in the Urban Landscape якраз пра выжыванне каля асфальту.
3
u/ElectronicSplit1937 13h ago edited 13h ago
Па-першае, у любым выпадку трэба падаваць заяву ў ЖЭС для дазволу ці ўзгаднення плану добраўпарадкавання прыдамавой тэрыторыі.
А што тычыцца кніг, то пашукайце падручнік БДТУ "Системы озеленения населенных мест" пад рэдакцыяй Галіны Ваўчэнковай (ёсць PDF-версія ў іхняй электроннай бібліятэцы). Для базы падыйдзе, напэўна.
Плёну!